Гонар за нашых!

04.08.2026

З 31 ліпеня па 2 жніўня ў Нараўлянскім раёне прайшоў XVII турзлёт інвалідаў-калясачнікаў "Палескія зоры". Наш рэгіён годна прадставілі атрымальнікі паслуг тэрцэнтра і члены Аршанскай аб'яднанай арганізацыі РАІК пад кіраўніцтвам Марыны Шайдо.

У праграме: эстафета, стральба з лука і вінтоўкі, дуэль на пісталетах, дартс, шаффлборд, карнхол, кулінарны паядынак і абарона лагера.

Вынікі:

  • Каманда - 5-е агульнакаманднае месца!

Асабістыя залікі:

  • Вольга Кастрова – 1-е месца (карнхол)
  • Аляксандр Ганчароў - 3-е месца (дартс)
  • Марына Шайдо - 3-е месца (дартс)

Віншуем! Жадаем новых перамог, здароўя, удачы і энергіі! Няхай натхненне заўсёды будзе з вамі!

Падпішыцеся на нашы навіны