Гонар Аршанскага раёна: сям'я Семянько прадставіць наш рэгіён на абласным этапе "Сям'я года-2026"!

03.08.2026

18 верасня ў Віцебску стартуе абласны этап рэспубліканскага конкурсу. Наш раён прадставіць шматдзетная сям'я Семянько - пераможцы раённага конкурсу, які прайшоў 15 мая ў дзень сям'і.

Кіраўнік сям'і - іерэй Алег Семянько, клірык храма Раства Хрыстова ў Оршы. Разам з жонкай выхоўваюць чацвярых дзяцей.

Конкурс накіраваны на ўмацаванне духоўна-маральных асноў сям'і і папулярызацыю сямейных традыцый. У першым этапе ўдзельнічаюць 5 лепшых шматдзетных сем'яў Віцебскай вобласці.

Жадаем вам упэўненасці, натхнення і перамогі! Няхай ваш прыклад натхняе іншых на цяпло, любоў і вернасць традыцыям!

Падпішыцеся на нашы навіны