Працоўнае лета з карысцю: праект "Час добрых спраў"

30.07.2026

Навучэнцы СШ №22 (Дзмітрый Клыкоўскі, Гардзей Жарабцоў, Максім Свірскі) працуюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН Аршанскага раёна. Хлопцы дапамагаюць па гаспадарцы, падтрымліваюць чысціню ў будынку і на тэрыторыі.

Пасля працы - гульні з пражываючымi: шахматы, лато, даміно. За сталом сціраюцца межы пакаленняў, пажылыя людзі адчуваюць клопат і ўвагу.

Дзякуем школьнікам за працу і добрыя сэрцы, а школу №22 — за выхаванне неабыякавых вучняў. Ганарымся нашай моладдзю!

Падпішыцеся на нашы навіны