З Днём Перамогі!

11.05.2026

З Днём Перамогі! Са святам мужнасці, гонару і сапраўднай сілы духу! Разам з героямі! За намі праўда! За намі Перамога!

Калектыў ТЦСАН Аршанскага раёна прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу. Мы ўсталі плячом да пляча з тымі, хто падарыў нам жыццё і свабоду.

У гэты вялікі дзень нашы супрацоўнікі асабіста суправаджалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і людзей, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, на ўрачыстых мерапрыемствах. Быць побач, дапамагаць і берагчы - наш абавязак і гонар.

Дарагія ветэраны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным святам краіны! Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, увагі блізкіх і доўгіх, шчаслівых гадоў жыцця. Нізкі паклон вам, героі! Дзякуй за Перамогу і мірнае неба над галавой!

Падпішыцеся на нашы навіны