Мiр! Праца! Май! Алея Адзінства закладзена ў Аршанскім раёне

04.05.2026

У рамках святкавання Першамая і Года беларускай жанчыны адбылася важная акцыя. ТЦСАН Аршанскага раёна сумесна з аршанскай раённай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, аддзелам ідэалагічнай работы Аршанскага райвыканкама і ваенна-патрэатычным клубам "Арляня" (СШ №22 г.п. Балбасава) заклалі на тэрыторыі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Тарчылава алею Адзінства.

Высаджана 20 туй і 26 гартэнзіяў. Гэтыя расліны стануць не толькі ўпрыгожваннем, але і сімвалам агульнага клопату пра людзей старэйшага пакалення, якія пражываюць у аддзяленні.

Добраўпарадкаваная тэрыторыя будзе радаваць адзінокіх пажылых грамадзян, даказваючы: сумесная стваральная праца на карысць грамадства - галоўная каштоўнасць.

Дзякуем прафсаюзнай арганізацыi за садзейнічанне ў набыцці саджанцаў і ўсіх удзельнікаў за неабыякавасць!

Падпішыцеся на нашы навіны