ТЦСАН Аршанскага раёна: цеснае ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі для бяспекі пажылых грамадзян

04.05.2026

Філіял ТЦСАН у г. Барань наладзіў эфектыўнае партнёрства з кіраўніцтвам ААТ "Тэхніка сувязі". Вынік - рэальная дапамога былым работнікам у прывядзенні жылля ў пажарабяспечны стан.

Што зроблена?

У дамах ветэранаў прадпрыемства ўсталявалі 29 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). Праводзіцца комплексная работа: абследаванне жылля, кансультаванне, ліквідацыя парушэнняў.

Чаму гэта важна?

Для самотнага пажылога чалавека задымленне можа стаць трагедыяй. АПА падасць гучны сігнал, а кантроль спецыялістаў дапамагае прадухіліць прычыны ўзгарання.

ААТ "Тэхніка сувязі" даказвае: клопат пра ветэранаў не заканчваецца з выхадам на пенсію. ТЦСАН працягвае прыцягваць да гэтай работы iншыя прадпрыемствы горада.

Адрас філіяла ТЦСАН у г. Барань: вул. Аршанская, 20

Тэлефон для даведак: 55-11-95

Бяспечнае жыллё для пенсіянераў - наша агульная задача.

Падпішыцеся на нашы навіны