У Оршы ўшанавалі памяць У.I. Леніна: супрацоўнікі ТЦСАН - у страі актыўных грамадзян

23.04.2026

Супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна - не проста неабыякавыя прафесіяналы, але і актыўныя члены прафсаюза, удзельнікі раённых мерапрыемстваў і людзі, якія цэняць сваю гісторыю.

У дзень 156-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна калектыў далучыўся да мітынгу ля помніка правадыру на аднайменнай вуліцы. Гэты манумент - адзін з апошніх, усталяваных яшчэ ў БССР.

Ля падножжа сабраліся прадстаўнікі Кампартыі Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў, ганаровыя ветэраны і моладзь. Удзельнікі ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць заснавальніка савецкай дзяржавы, чыё імя назаўжды засталося ў сусветнай гісторыі.

Для супрацоўнікаў ТЦСАН удзел у патрыятычных акцыях, памятных датах - гэта магчымасць не толькі аддаць даніну павагі мінуламу, але і важны элемент выхавання моладзі, згуртавання калектыву і фарміравання сапраўднага карпаратыўнага духу.

Падпішыцеся на нашы навіны