"За бяспеку разам!": асаблівы ўрок у цэнтры МНС

17.03.2026

16 сакавіка ў цэнтры бяспекі (г. Барань) для людзей з інваліднасцю прайшоў практыкум па выратаванні. Інспектар Аршанскага ГРАНС Вікторыя Куляшова дапамагла ўдзельнікам прымерыць ролю ратавальнікаў.

У праграме:

  • Дзеянні пры тэхнагенных аварыях.
  • Трэніроўка выкліку ратавальнікаў.
  • Правілы бяспекі дома.
  • Першая дапамога.
  • Эвакуацыя з задымленага памяшкання.

Самым запамінальным стаў майстар-клас па выкарыстанні вогнетушыцеля. Цяпер ніхто не разгубіцца ў экстранай сітуацыі!

Вынік дня: удзельнікі не толькі ўсё засвоілі самі, але і гатовыя навучыць блізкіх!

Падпішыцеся на нашы навіны