Як спорт аб'ядноўвае сэрцы: наш тыдзень дабра ў Оршы

13.03.2026

З 9 па 13 сакавіка лядовая арэна "Лакаматыў-Орша" стала месцам, дзе спорт сустрэўся з дабрынёй. На II Рэспубліканскім турніры МУС нашы атрымальнікі паслуг былі не проста гледачамі, а самымі актыўнымі балельшчыкамі!

Але галоўнае чараўніцтва адбывалася на нашай сацыяльнай пляцоўцы. Мы ператварылі яе ў астравок цяпла:

  • Сацыяльная прыёмная — кансультацыі для ўсіх гасцей.
  • Майстар-класы ад душы — вучылі жадаючых ствараць свечкі.
  • Інклюзіўная кавярня "Добрая кава" — духмяная кава і вафлі сагравалі рукі і сэрцы.
  • Бяспройгрышная латарэя — мора усмешак і шчасліўчыкаў.
  • Кірмаш унікальных сувеніраў — усё зроблена рукамі людзей з інваліднасцю ў нашых майстэрнях.

Вялікі дзякуй кожнаму, хто зазірнуў да нас на агеньчык! Разам мы даказалі: дабро не ведае межаў, а спорт робіць нас бліжэй.

Тэрытарыяльны цэнтр заўсёды побач. Мы дапамагаем, каб у Оршы ніхто не застаўся сам-насам са сваімі праблемамі.

Падпішыцеся на нашы навіны