Гімнастыка не толькі для цела, але і для розуму!
12.03.2026У нашым аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Тарчылава кіпіць работа... мозгу! У клубе "Ясны розум" мы працягваем заняткі па прафілактыцы дэменцыі, але ідзем у нагу з часам.
У ход ідуць сакрэтныя метады - нейрагімнастыка і кінэзіялагічныя практыкаванні!
Пад кіраўніцтвам нашых спецыялістаў жыхары аддзялення асвойваюць практыкаванні, якія звязваюць работу абодвух паўшар'яў. Мы вучымся рабіць простыя, але хітрыя рухi:
- Паляпваць сябе па жываце адной рукой, а другой - гладзіць па галаве;
- Рабіць практыкаванне "вуха-нос";
- Выконваць "люстраное" маляванне.
Рэгулярнае выкананне спецыяльных рухальных практыкаванняў дапамагае:
- Палепшыць памяць і ўвагу;
- Развіць каардынацыю рухаў;
- Знізіць рызыку узроставых змяненняў;
- Падняць эмацыйны тонус.
Гэта не проста размінка, а сапраўдны фітнес для мозгу! Кожнае практыкаванне - крок да актыўнага даўгалецця!
Нашы падапечныя з задавальненнем асвойваюць новыя нейрапрактыкаванні і не забываюць трэніраваць памяць звыклымі, любімымі спосабамі.
Мы робім усё, каб пажылы ўзрост быў актыўным, здаровым і шчаслівым!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9359-gimnastika-ne-tolko-dlya-tela-no-i-dlya-uma.html#sigProIde325dac123

