Святочнае мерапрыемства "Жанчына квітнее і натхняе"

06.03.2026

У аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ ТЦСАН Аршанскага раёна па вясноваму цёпла і ўтульна! Напярэдадні святкавання Міжнароднага жаночага дня ў Год беларускай жанчыны прайшло святочнае мерапрыемства "Жанчына квітнее і натхняе".

Спецыялісты аддзялення пастараліся стварыць атмасферу хатняй утульнасці і надыходзячай вясны. Падрыхтавалі вясёлыя конкурсы і яркую фотазону. Весялілі танцамі і песнямі.

Вершамі і песнямі ўласнага сачынення жанчын цешыў удзельнік клуба "Джэнтэльмены" Анатоль Маёраў.

Асаблівую падзяку выказваем кіраўніку ПГУП "МЧМ-2" Аляксею Мікалаеву за прадастаўленыя прэзенты для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Ваша падтрымка і ўвага да людзей сталага веку натхняе! Разам мы робім іх жыццё больш актыўным і вясёлым.

Падпішыцеся на нашы навіны