Дарогаю дабра: падарожжа на фестываль "Скарбніца"

06.03.2026

5 сакавіка наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра адправіліся на фестываль праваслаўнай культуры "Скарбніца", які падарыў людзям з інваліднасцю прастору для дыялогу аб самым галоўным - пра веру, дабро, любоў і сямейныя каштоўнасцi.

Праграма выдалася насычанай і кранальнай:

Наведванне выставы-кірмашу майстэрняў Свята-Елісавецінскага манастыра. Столькі душэўнай цеплыні і майстэрства ў кожным вырабе!

Знаёмства з інтэрактыўнай экспазіцыяй "Кай і Герда". Любімая казка Андэрсана ажыла і нагадала, што такое сапраўднае сяброўства, смеласць і вернасць.

Завяршэннем сустрэчы стаў лялечны спектакль тэатра "Батлейка". Гэта было неверагодна атмасферна!

Падзяка арганізатарам - Свята-Елісавецінскаму манастыру і Праваслаўнаму Сястрыцтву г. Мінска - за магчымасць дакрануцца да прыгожага і напоўніць сэрцы святлом.

Падпішыцеся на нашы навіны