Векавы юбілей вязніцы канцлагера: у Оршы павіншавалі Вольгу Васільеўну Казлову

03.03.2026

1 сакавіка 100 гадоў споўнілася Вользе Васільеўне Казловай, якая перажыла жахі фашысцкіх канцлагераў і тры гады правяла ў Германіі. Супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна і старшыня Савета ветэранаў Зінаіда Хайчанка наведалі імянінніцу, каб павіншаваць асабіста.

Госці пажадалі Вользе Васільеўне моцнага здароўя на доўгія гады, уручылі падарункі і кветкі.

Візіт да Вольгі Васільеўны - гэта не проста віншаванне, а сімвал нашай агульнай памяці і павагі. Пакуль мы памятаем сваё мінулае і клапоцімся пра старэйшае пакаленне, наша грамадства застаецца чалавечным.

Падпішыцеся на нашы навіны