Дапаможам разам

23.02.2026

Дэпутацкі корпус Віцебскай вобласці, Віцебская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў і тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна падтрымалі сям'ю з дзіцём-інвалідам. Старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Хамутоўская Ніна Віктараўна наведала сям'ю і падчас візіту ўручыла сертыфікат на набыццё шведскай сценкі. Выбар падарунка абумоўлены неабходнасцю стварэння ўмоў для фізічнага развіцця і рэабілітацыі дзіцяці ў хатніх умовах. Спартыўны комплекс дазволіць праводзіць рэгулярныя заняткі, накіраваныя на ўмацаванне здароўя.

Тэрытарыяльны цэнтр перадаў сям'і камплект кніг на беларускай мове выдавецкага дома "Звязда".

Бацькі выказалі шчырую падзяку за аказаную ўвагу і дапамогу. Іна Віктараўна ў сваю чаргу, падкрэсліла, што падтрымка мацярынства і дзяцінства застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў іх работы і будзе працягнута ў будучыні.

Падпішыцеся на нашы навіны