Орша — Санкт-Пецярбург — Екацерынбург — Феадосія: звязаныя адной памяццю

23.02.2026

15 лютага — асаблівая дата для брацкіх народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень мы ўспамінаем воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Ужо шэсць гадоў, з 2018 года, Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна актыўна супрацоўнічае з Комплексным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чырвонагвардзейскага раёна і культурна-дасугавым цэнтрам "Чырвонагвардзейскі".

Яскравы прыклад узаемадзеяння - штогадовы тэлемост "З полымя Афганістана", які 20 лютага сабраў у тэрытарыяльным цэнтры тых, хто ведае пра афганскую вайну не па чутках:

  • Захаранка Сяргей Віктаравіч
  • Шчарбакоў Сяргей Сяргеевіч
  • Кавалёў Сяргей Уладзіміравіч
  • Мачкова Валянціна Іванаўна
  • Котаў Эдуард Фёдаравіч
  • Красоўскі Міхаіл Андрэевіч

Асаблівая атмасфера панавала дзякуючы прысутнасці моладзі - выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба "Гвардзеец".

З прывітальным словам выступіла старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Іна Віктараўна Хамутоўская.

Для ветэранаў гэта магчымасць убачыць баявых таварышаў, для моладзі - пачуць праўду пра вайну ад тых, хто прайшоў праз яе. Пакуль мы памятаем - мы адзіныя!

Усім удзельнікам баявых дзеянняў уручылі прыемныя сюрпрызы ад ТАА "Каліна".

Вечная слава героям! Мы памятаем. Мы ганарымся.

Падпішыцеся на нашы навіны