Бяспека - гэта проста! Устаноўка пажарных апавяшчальнікаў з клопатам пра вас

23.02.2026

Паважаныя грамадзяне пажылога ўзросту і асобы з інваліднасцю!

Ваша спакой і бяспека – наш галоўны прыярытэт. Мы прапануем простую і надзейную паслугу па ўстаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія стануць вашым верным памочнікам у выпадку неспадзяванай сітуацыі.

Чаму гэта важна для Вас:

  • Ціхі памочнік: апавяшчальнік выдасць гучны гук пры з'яўленні дыму ці павышэнні тэмпературы, нават калі вы спіце ці дрэнна чуеце.
  • Выратаванне каштоўных хвілін: дасць вам час зрэагаваць і бяспечна пакінуць памяшканне.
  • Абарона вашага дома: дапаможа захаваць вашу маёмасць.
  • Прастата і зручнасць: апавяшчальнікі працуюць ад батарэек.

Кошт устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка складае 4 р. 21 кап.

Пакінуць заяўку на аказанне паслугі можна па тэлефонах:

80333474676

54-22-92

Зробім ваш дом бяспечней разам!

Падпішыцеся на нашы навіны