Сацыяльная рэабілітацыя: музейны фармат
18.02.202617 лютага ў Аршанскім этнаграфічным музеі "Млын" адбылася цёплая сустрэча для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра.
Галоўнай падзеяй стала гутарка з благачынным храмаў цэнтральнага благачыння г. Оршы іерэем Дзмітрыем Савушкіным. Святар распавёў пра свята Стрэчання Гасподняга, пра значэнне сустрэчы чалавека з Богам, пра надзею і святло.
Такія размовы дораць душэўную цеплыню і ежу для розуму, што асабліва важна для людзей з інваліднасцю, дапамагаючы адчуваць сябе паўнапраўнымі ўдзельнікамі культурнага і духоўнага жыцця грамадства.
Таксама госці пазнаёміліся з выставай з прыватнай калекцыі Уладзіміра Уданоўскага "Мой аранжавы гальштук". Яркая, незвычайная экспазіцыя падарыла ўсім масу станоўчых эмоцый.
Чаму гэта важна?
Для людзей з інваліднасцю такія выезды - гэта не проста змена абстаноўкi. Гэта магчымасць для сацыяльнай адаптацыі, жывых зносін, новых ведаў і эстэтычнага задавальнення.
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9253-sotsialnaya-reabilitatsiya-muzejnyj-format.html#sigProId22e8509223

