Тэатральная сустрэча ў рамках сацыяльнай інтэграцыі
16.02.202613 лютага для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра, а таксама актыўных членаў Аршанскай гарадской арганізацыі ГА "БелТI" выдаўся па-сапраўднаму культурным і яркім днём.
Разам са сваімі роднымі і блізкімі яны наведалі спектакль "Оскар" у выкананні гарадскога народнага аматарскага тэатра ДУК "Аршанскі раённы цэнтр культуры "Перамога".
Гэтая бліскучая камедыя падарыла гледачам мора станоўчых эмоцый, зарад добрага настрою і дазволіла адцягнуцца ад паўсядзённых клопатаў.
Асобныя словы падзякі хочацца выказаць старшыні Аршанскай гарадской арганізацыі ГА "БелТI" Вячаславу Мікалаевічу Зубанаву за неабыякавасць і неацэнную дапамогу ў арганізацыі наведвання спектакля.
Дзякуй за вашу працу і клопат пра тых, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9239-teatralnaya-vstrecha-v-ramkakh-sotsialnoj-integratsii.html#sigProId9b8b743df5

