27 студзеня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню зняцця блакады Ленінграда (27 студзеня 1944 г.)
30.01.2026Мерапрыемства, падрыхтаванае Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, прайшло на базе канферэнц-залы ДУ ТЦСАН Аршанскага раёна. На сустрэчу былі запрошаны вучні ДУА "Аршанская сярэдняя школа №16", так як сустрэча насіла міжпакаленчы характар і мэтай яе было данесці да маладога пакалення як важна захаванне гістарычнай памяці і перадача праўдзівай інфармацыі.
На сустрэчы гучалі песні і вершы, прысвечаныя Ленінграду, з экрана тэлевізара звярнуліся да прысутных удзельніцы блакады Канстанцінава Зінаіда Канстанцінаўна, якія сваёй горыччу ўспамінаў не маглі не крануць сэрцы ўдзельнікаў сустрэчы.
Успаміналі ўдзельнікаў баёў за Ленінград, ганаровых жыхароў г. Орша, Пусцельнікава Сямёна Сільвестравіча і Нікішына Барыса Аляксандравіча.
Са словамі "Наш абавязак выканаць лозунг "Ніхто не забыты і нішто не забыта" звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня раённага Савета ветэранаў Хайчанка Зінаідай Сяргееўна.
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9143-27-yanvarya-posetiteli-otdeleniya-dnevnogo-prebyvaniya-dlya-grazhdan-pozhilogo-vozrasta-prinyali-uchastie-v-meropriyatii-posvyashchennoe-dnyu-snyatiya-blokady-leningrada-27-yanvarya-1944-g.html#sigProId311260ae28

