Першае пасяджэнне "Школы сацыяльнага работніка-2026"

30.01.2026

28 студзеня ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна прайшло стартавае пасяджэнне "Школы сацыяльнага работніка". Удзельнікі абмеркавалі ключавыя пытанні новага года:

  • Аналіз работы цэнтра за 2025 год і планы на 2026-ы.
  • Практыкум па рэалізацыі алгарытму прафілактыкі правапарушэнняў, якія спрыяюць гібелі людзей у жылым фондзе.
  • Вывучэнне ключавых аспектаў Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • Тэма года: "2026 – Год беларускай жанчыны".
  • Інтэрактыў па выкананні Кодэкса прафесійнай этыкі сацыяльнага работніка.

Да дыялогу далучыліся суб'екты прафілактыкі: прадстаўнікі МНС, "Дзяржэнэргагазнагляду" і "Оршагаз". Сумесна разабралі ўзаемадзеянне па забеспячэнні бяспекі падапечных.

У завяршэнне спецыялісты аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму абмеркавалі бягучыя працоўныя пытанні і намецілі шляхі іх вырашэння.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму: 51-04-99, 56-37-35, 54-22-92

Падпішыцеся на нашы навіны