Фіта-рэлакс: адкрываем фітабар з чараўніцтвам траў!
30.01.2026Сябры, мы з радасцю дзелімся выдатнай навіной! У нашым аддзяленні кругласутачнага знаходжання в. Тарчылава зараз ёсць асаблIвая кропка прыцягнення — утульны фітабар!
Гэта не проста чаяванне. Гэта частка нашай комплекснай праграмы рэабілітацыі і паляпшэння якасці жыцця для пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.
Чым наш фітабар асаблівы?
- Індывідуальны падыход: Наша кваліфікаваная медсястра падбірае травяныя зборы з улікам стану здароўя кожнага пражываючага.
- Карысць і бяспека: мы выкарыстоўваем толькі сертыфікаваную сыравіну. Усе зборы накіраваны на мяккую падтрымку арганізма: паляпшэнне сну, стрававання, лёгкае заспакаенне нервовай сістэмы або, наадварот, мяккі тонус.
- Сацыяльная тэрапія: фітабар - гэта месца цёплых зносін, прыемных гутарак і стварэння атмасферы хатняй утульнасці.
Якія "госці" ў нашым фітабары?
- Заспакойваючы збор з мятай, мелісай і мацярдушкай.
- Вітамінавы чай з шыпшынай, глогам і імбіром.
- Травяныя зборы для мяккай падтрымкі сардэчна-сасудзістай сістэмы і паляпшэннем стрававання.
- А таксама мона-гарбата з рамонка, чабора, ліпы.
Мы перакананыя, што клопат пра здароўе павіннен быць комплексным і прыемным. Фітабар - гэта яшчэ адзін крок да стварэння па-сапраўднаму хатняй, падтрымліваючай атмасферы, дзе цэняць кожнага.
Сардэчна запрашаем у наш утульны свет клопату!
View the embedded image gallery online at:
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9139-fito-relaks-otkryvaem-fitobar-s-volshebstvom-trav.html#sigProIddf406c6dd5
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9139-fito-relaks-otkryvaem-fitobar-s-volshebstvom-trav.html#sigProIddf406c6dd5

