"Відавочнае-неверагоднае" на "Iнтэлектуальным рынгу": бронза за розум і кемлівасць!

30.01.2026

29 студзеня каманда "Відавочнае-неверагоднае", у якую ўвайшлі актыўныя атрымальнікі паслуг тэрытарыяльнага цэнтра, члены грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" па Аршанскім раёне, прыняла ўдзел у інтэрактыўна-пазнавальнай гульні "Інтэлектуальны рынг" ГА"БелТІЗ".

Гульня была няпростай і складалася з чатырох разнастайных тураў:

  • "Сфера пазнання" - пытанні на агульную эрудыцыю.
  • "Хуткі адказ" - дзе хуткасць і дакладнасць важныя.
  • "Чорная скрыня" - задачы на логіку і здагадку.
  • "Бліц" - сапраўдны мазгавы штурм!

Наша каманда з гонарам прайшла ўсе выпрабаванні і заваявала ганаровае 3 месца! Паспелі падарыць усім прысутным і творчы нумар.

Склад каманды-пераможцы:

  • Аляксей Біндароў
  • Вольга Скурчаева
  • Ева Панкова
  • Фёдар Мінін
  • Леанід Міклушонак

Ад усёй душы віншуем інтэлектуалаў з яркім і годным выступленнем! У чарговы раз яны даказваюць, што магчымасці бязмежныя, а сіла розуму і духу вядзе да перамог. Так трымаць!

Дзякуем Віцебскай абласной арганізацыi ГА " БелТІЗ" за арганізацыю цудоўнага мерапрыемства!

Падпішыцеся на нашы навіны