За бяспеку - разам!
26.01.2026У Аршанскім раёне з 26 па 31 студзеня праходзіць важная акцыя "Дом без пажару". Яе мэта - нагадаць нашым старэйшым родным і суседзям асновы бяспекі.
На гэтым тыдні ў аг. Бабінічы аб'ядналіся сілы:
- Сацыяльная служба
- Супрацоўнікі ГРАНС
- Бабініцкі сельскі выканаўчы камітэт
Разам яны правялі для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пазнавальную сустрэчу. Мікалай Алегавіч Бараш, старшы інспектар прапаганды Аршанскага сектара па НС, распавёў пажылым грамадзянам пра галоўныя правілы, якія дапамогуць зберагчы дом ад пажару і захаваць здароўе.
А затым усе разам адправіліся ў рэйд! У рамках пазапланавай назіральнай камісіі яны наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых пенсіянераў, каб яшчэ раз асабіста нагадаць аб мерах засцярогі з электрапрыборамі, пячным ацяпленнем і газам.
Берег беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Памятаеце - ваша бяспека ў вашых руках!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9113-za-bezopasnost-vmeste.html#sigProId30776f21a0

