ТЦСАН Аршанскага раёна інфармуе аб ільготах для асоб з інваліднасцю

26.01.2026

Льготы для інвалідаў I, II групы

  • Зніжкі на лекі

Зніжка 90% на лекі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, а таксама перавязачных матэрыялаў у выпадках хірургічных захворванняў

  • Бясплатныя зубныя пратэзы

Бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў (за выключэннем пратэзаў з каштоўных металаў і дарагіх матэрыялаў) у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства

  • Бясплатны праезд

Бясплатны праезд на грамадскім гарадскім транспарце для асобы з інваліднасцю і яе суправаджаючага

  • Бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне

Першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне непрацуючаму інваліду

  • Зніжка на ЖКГ

Зніжка 50% з платы за тэхнічнае абслугоўванне і (або) карыстанне жылым памяшканнем, а таксама з платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта і камунальныя паслугі.

  • Забеспячэнне сродкамі рэабілітацыі

Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі

  • Бясплатная паркоўка

Інваліды I і II групы карыстаюцца спецыяльна пазначанымі месцамі на аўтамабільнай паркоўцы бясплатна.

Льготы для інвалідаў III групы

  • Зніжкі на лекі

Зніжка 50% на лекі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў, для лячэння захворвання, якое прывяло да інваліднасці

  • Забеспячэнне сродкамі рэабілітацыі

Забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі ў адпаведнасці з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі

  • Бясплатная паркоўка

Інваліды III групы карыстаюцца спецыяльна пазначанымі месцамі на аўтамабільнай паркоўцы бясплатна.

Калі ў вас засталіся пытанні аб ільготах, вы заўсёды можаце атрымаць бясплатную кансультацыю па тэлефоне:☎️ 51-22-63 і + 375298633133. Мы дапаможам разабрацца ў вашай сітуацыі.

Падпішыцеся на нашы навіны