"Многае ўжо зроблена для паляпшэння якасці нашага жыцця, але наперадзе яшчэ шмат работы!"

22.01.2026

21 снежня на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ ТЦСАН Аршанскага раёна прайшла сустрэча са старшынёй аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Хайчанка Зінаідай Сяргееўнай.

Зінаіда Сяргееўна выбрана дэлегатам сёмага Усебеларускага народнага сходу і сваімі ўражаннямі і думкамі яна падзялілася з нашымі наведвальнікамі.

У пачатку сустрэчы яна павіншавала з мінулымі святамі і падзякавала ўсім прысутным за актыўны ўдзел у мерапрыемствах і грамадскім жыцці цэнтра і горада, распавяла пра дзейнасць Аршанскай раённай арганізацыі аб'яднання ветэранаў.

Далей вельмі падрабязна яна распавяла аб ходзе Усебеларускага народнага сходу, прамове Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, напрамках дзейнасці, сямі асноўных прыярытэтах. Акцэнтавала ўвагу на галоўных лозунгах гэтага мерапрыемства: "Час выбраў нас!" і "Год канкрэтных спраў!".

"І самае галоўнае, што ў праграме, у кожным яе пункце ў цэнтры ўвагі заўсёды быў і будзе чалавек!"

Як прадстаўнік старэйшага пакалення, Зінаіда Сяргееўна лічыць, што вялікую ўвагу трэба надаваць выхаванню моладзі.

Наведвальнікі з вялікай павагай слухалі прамову, дыскутавалі на важныя сацыяльныя тэмы.

Мы дзякуем Зінаідзе Сяргееўне за выступ і ганарымся нашымі землякамі!

Падпішыцеся на нашы навіны