Да ведама людзей з інваліднасцю!
19.01.2026ТЦСАН Аршанскага раёна інфармуе аб магчымасці забеспячэння на льготных умовах (бясплатна, з частковай аплатай) грамадзян з інваліднасцю тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі згодна з Дзяржаўным рэестрам (пералікам) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2007 г. № 1722. У выпадку, калі тэрмін эксплуатацыі сродкаў рэабілітацыі скончыўся, інвалід мае права на яго замену. Таксама нагадваем, што з 22.04.2025 года права на забеспячэнне сродкамі рэабілітацыі прадастаўлена былым вязням, у тым ліку непаўналетнім, фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета, а таксама былым непаўналетнім вязням іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны. Цяпер дадзеная катэгорыя грамадзян маюць права на забеспячэння крэсла-каляскамі, ходунками, сядзеннем для ванны, прыстасаваннем для туалета, поручнямі і іншымі сродкамі.
Па пытаннях замены і забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі звяртайцеся па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 43, Даведкі па тэл. 51-03 91.
ПРЫХОДЗЬЦЕ, ТЭЛЕФАНУЙЦЕ, БУДЗЕМ РАДЫ АКАЗАЦЬ ДАПАМОГУ!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/9075-k-svedeniyu-lyudej-s-invalidnostyu.html#sigProIdcd354a1c07

