Паважаныя пажылыя грамадзяне і асобы з інваліднасцю Аршанскага раёна!

09.01.2026

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я — моцнай завеяй Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна настойліва рэкамендуе вам захоўваць максімальную асцярожнасць!

Мы настойліва просім Вас:

  • Абмежаваць выхады на вуліцу без крайняй неабходнасці.
  • Адкласці ўсе неістотныя візіты (у крамы, установы, у госці).

Памятаеце, што ў такое надвор'е рэзка ўзрастаюць рызыкі:

  • Пераахаладжэнне і абмаражэнне нават пры кароткачасовым знаходжанні на вуліцы.
  • Траўмы і падзенні з-за дрэннай бачнасці, снежных заносаў і галалёду.

У выпадку неабходнасці тэлефанаваць на адзіны нумар экстраных службаў - 112.

Падпішыцеся на нашы навіны