9 студзеня на базе рэстарана "Паўночная сталіца" ў г. Віцебск адбыўся абласны Калядны баль у рамках акцыі "Ад усёй душы"

09.01.2026

У каманду "джэнтэльменаў" і "лэдзі" срэбнага ўзросту дадаліся новыя ўдзельнікі, а таксама працуючыя валанцёры. Усе навагоднія святы яны правялі ва ўзмоцненай падрыхтоўцы, што б бліскаць на мерапрыемстве з шыкоўным вальсам на музыку Ёна Іванавовіча "Дунайскія хвалі".

Міжпакаленчы тандэм джэнтэльменаў і лэдзі ТЦСАН Аршанскага раёна здзівіў гасцей яшчэ адным выступленнем. Сумесны нумар з салістам Віцебскай філармоніі Віктарам Янчанкам "Гэтыя вочы насупраць" Валерыя Абадзінскага быў асаблівым упрыгожваннем балю.

На свяце прысутнічалі высокапастаўленыя госці.

З прывітальным словам выступіла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Астапенка Вера Мікалаеўна.

Прагучалі словы падзякі ад кіраўніцтва вобласці ў адрас прысутных, якія нягледзячы на ўмовы надвор'я дабраліся і баль адбыўся!

Гэтае свята - доказ і прызнанне таго, што ў нашай краіне надаюць належную ўвагу людзям сталага ўзросту і з такой жа павагай ставяцца да іх.

Падпішыцеся на нашы навіны