Марафон добрых спраў працягваецца!

08.01.2026

У рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы" спецыялісты аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Аршанскага раёна, валанцёры "срэбнага" ўзросту, а таксама старшыня Бабініцкага сельскага выканаўчага камітэта Аршанскага раёна Мацвеева Марына Васільеўна павіншавалі з ганаровым 90-гадовым юбілеем жыхарку аграгарадка Бабінічы Емяльянаву Надзею Пятроўну.

Цёплая і душэўная сустрэча напярэдадні Калядаў - лепшы падарунак для юбіляра. А шчаслівыя вочы і словы падзякі - лепшая ўзнагарода для віншуючых.

Працягваем і падтрымліваем эстафету гэтай выдатнай акцыі!

Падпішыцеся на нашы навіны