Акцыя дабра ў дзеянні! "Ад усёй душы" - нашым паважаным доўгажыхарам!

08.01.2026

90+ гадоў мудрасці, гісторый і сілы! Сёння наша каманда сацыяльнай дапамогі на даму адправілася з віншаваннямі да юбіляраў Аршанскага раёна ў рамках акцыі "Ад усёй душы".

Прывезлі не проста падарункі, а часцінку свята і ўвагi:

  • Салодкі набор
  • Цёплыя словы
  • Душэўная размова

Дзякуй, што нагадваеце нам пра самае галоўнае! Вы - наша жывая гісторыя, і мы вамі ганарымся!

Партнёрская дапамога - гэта каштоўна! Дзякуем ГА "Патрыёты Беларусі" за салодкія падарункі для бабуль.

Калі вы ведаеце кагосьці, каму патрэбна наша дапамога, або хочаце падтрымаць акцыю - пішыце ў паведамленні або тэлефануйце:

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму:

51-04-99

56-37-35

54-22-92

Падпішыцеся на нашы навіны