У аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Тарчылава Аршанскага раёна панавала па-сапраўднаму святочная і цёплая атмасфера

08.01.2026

Напярэдадні аднаго з самых добрых і светлых святаў — Раства Хрыстова — у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Тарчылава Аршанскага раёна панавала па-сапраўднаму святочная і цёплая атмасфера. Да пражываючых з візітам увагі і клопату прыехалі студэнты Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Таленавітыя, душэўныя і такія сонечныя будучыя ўрачы і медсёстры падарылі нашым бабулям і дзядулям цэлае прадстаўленне.

Гэта быў не проста візіт ветлівасці - гэта быў канцэрт ад усяго сэрца, дзе кожная ўсмешка гледачоў была самай каштоўнай узнагародай для артыстаў.

Дзякуй велізарны гэтым выдатным хлопцам! Вы не проста вучыцеся лячыць - вы ўжо цяпер умееце вылечваць дабрынёй.

Падпішыцеся на нашы навіны