Віншуем з прафесійным святам!

06.01.2026

Сёння ў РЦК "Перамога" панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера! Ушаноўвалі герояў нашага часу - работнікаў сацыяльнай абароны.

Павіншаваць калектыў тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з прафесійным святам прыйшлі:

  • Іна Віктараўна Хамутоўская, старшыня раённага Савета дэпутатаў;
  • Анастасія Адамаўна Пракоф'ева, намеснік старшыні райвыканкама;
  • Таццяна Аляксандраўна Захарава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Цiшкова Таццяна Аляксандраўна - старшыня Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў.

Асабліва прыемным момантам стала ўзнагароджанне 27 супрацоўнікаў цэнтра за высокія дасягненні ў іх высакароднай працы. Ваша работа, поўная міласэрнасці, цярпення і ўвагі, — сапраўдная апора для тых, хто ў ёй мае патрэбу.

Дзякуй за вашу важную і такую патрэбную працу! Здароўя, цярплівасці, душэўнага цяпла і ўдзячных сэрцаў! 

Падпішыцеся на нашы навіны