Сустрэча сяброў у студыі сацыяльнай роўнасці: цяпло, творчасць, дасягненні!

05.12.2025

4 снежня ў Оршы адбылася доўгачаканая і па-сапраўднаму цёплая падзея! Студыя сацыяльнай роўнасці "Усё ў тваіх руках" зноў сабрала сваіх сяброў на базе хакейнага клуба "Лакаматыў – Орша".

Гэтая сустрэча, прымеркаваная да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, ужо стала добрай традыцыяй. Гэта дзень, калі мы знаёмімся з дзіўнымі, моцнымі духам людзьмі, даведаемся аб важных дасягненнях і навінах, якія робяць жыццё камфортней.

Праграма была насычанай і яркай! Для ўдзельнікаў падрыхтавалі:

  • Прэзентацыю актуальных паслуг для людзей з інваліднасцю.
  • Узрушаючую канцэртную праграму з удзелам актыўных наведвальнікаў, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцаў спецыяльнай школы, пражываючых сацыяльнага пансіяната "Зорны" і запальных творчых калектываў: "ВI-ЗА-ВI", "VI-ZA-VI KIDS", "Весялушкі", "Авангард".
  • Цікавыя майстар-класы.
  • Пошту даверу.
  • Латарэю "Шчаслівы выпадак" з падарункамі ад прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Асаблівым момантам стала ўрачыстае ўручэнне грамат і падзячных лістоў ад намесніка старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасіі Пракоф'евай, намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага райвыканкама Алы Лаута, дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Кацярыны Муранковай выбітным землякам з інваліднасцю.

Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі:

  • Вікторыя Лаўранёнак - намеснік старшыні па маркетынгу дабрачыннай арганізацыі "Юніхелп";
  • Сяргей Лапеха - начальнік філіяла ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь";
  • Прадстаўнікі маскоўскага аддзялення міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі інвалідаў "Асацыяцыя інвалідаў "Апарэль".

Незаменнымі памочнікамі на мерапрыемстве сталі валанцёрскія атрады школ № 8 і №20 ім. І.А. Флёрава.

Дзякуем Аршанскаму райвыканкаму, усiм аддзелам, службам, спонсарам, удзельнікам і гасцям!

Дзякуй, што ў гэты дзень мы былі разам! Гэта даказвае: калі грамадства аб'ядноўваецца, магчымасці бязмежныя!

Падпішыцеся на нашы навіны