Дзень, вытканы з цяпла, творчасці і сяброўства. Завяршэнне візіту маскоўскага аддзялення Асацыяцыі інвалідаў "Апарэль" у Оршы
05.12.2025Трэці неверагодна насычаны і душэўны дзень стаў яркім завяршэннем сяброўскага візіту на Аршанскую зямлю.
Госці з Масквы сталі галоўнымі гасцямі мерапрыемства прымеркаванага да Дня інвалідаў "Студыі сацыяльнай роўнасці "Усё ў тваіх руках", якое прайшло 4 снежня ў адной з залаў Лядовай арэны.
Кіраўніцтва асацыяцыі атрымала падзячны ліст ад старшыні Аршанскага райвыканкама I.А. Мароза, а члены Асацыяцыі паўдзельнічалі ў майстар-класах, а таксама прафесійна і кранальна выканалі свае песні на канцэртным мерапрыемстве.
- Любоў Юлдашава неверагодна пранікнёна і акапельна выканала песню "Ляцела гагара", якая закранула струны душы ў кожнага ў зале.
- Аляксандр Марцінкевіч выканаў легендарную музычную кампазіцыю "Зязюлі" пад гітару і стварыў атмасферу поўнага яднання.
Ад усёй душы дзякуем нашым маскоўскім сябрам:
Мікалаю Віктаравічу Будзюкiну, намесніку старшыні праўлення "Апарэль", і Любовi Абдулаеўне Юлдашавай, старшынi маскоўскага аддзялення, за ваш неацэнны ўклад, мудрасць, вопыт і тую сілу, якую вы прыўносіце ў нашу агульную справу.
Вашы таленты і адкрытыя сэрцы - гэта сапраўдны падарунак!
Завяршыўся гэты дзень гістарычнай экскурсіяй па памятных мясцінах Оршы для маскоўскіх гасцей і нашых наведвальнікаў аддзялення рэабілітацыі. Мы наведалі святое месца - Богаяўленскі Куцеінскі манастыр, дзе дакрануліся да гісторыі і цішыні.
Асобныя словы ўдзячнасці за арганізацыю гэтай часткi дня:
- Валерыі, нашаму экскурсаводу, за займальны і жывы аповед, які ажывіў старонкі гісторыі Оршы.
- Андрэю, кіроўцу, за камфортную і бяспечную паездку.
- Надзеі, бібліятэкару манастыра, за цёплы прыём і цікавы аповед у сценах манастыра.
Гэты візіт стаў мостам дружбы, разумення і абмену неацэнным вопытам. Мы пераканаліся яшчэ раз: разам мы ствараем прастору, дзе кожны каштоўны, дзе няма межаў для творчасці і чалавечага цяпла, а "сацыяльная роўнасць" — гэта не проста словы, а рэальнасць, якую мы творым разам.
Ад усёй душы дзякуем усім арганізатарам, удзельнікам, валанцёрам і гасцям гэтага цудоўнага дня! Вы - тыя самыя агеньчыкі, якія робяць наш свет святлей і дабрэй.

