Кубачак, поўны дабра і сэнсу!

03.12.2025

2 снежня, напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь і ў рамках Міжнароднага дня дабрачыннасці #ЩедрыйВторник, у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прайшла душэўная акцыя - "Кубачак дабра".

Шчырая падзяка кожнаму, хто абраў духмяную каву і пачастункі ад інклюзіўнай кавярні "Добрая кава"! Кожная купля - гэта рэальны ўклад у развіццё творчых талентаў людзей з інваліднасцю. Гэта падтрымка іх імкненняў, магчымасцяў і новага вопыту.

Дзякуй, што ствараеце прастору, дзе дабро становіцца звычкай, а дапамога - смачнай!

Падпішыцеся на нашы навіны