Пераможцы абласнога конкурсу "Час моцных"

02.12.2025

1 снежня ў Віцебску адбыўся абласны конкурс творчасці людзей з інваліднасцю "Час моцных". Гэта мерапрыемства зноў прадэманстравала бязмежныя магчымасці чалавечага духу і сілу мастацтва.

І нашы аршанцы зноў у ліку лепшых: бліскучае выступленне і высокія ўзнагароды:

  • Дыплом I ступені ў намінацыі "Харэаграфія. Эстрадны танец" - Ражанская Аксана.
  • Дыплом I ступені ў намінацыі "Харэаграфічны жанр" - Шайдо Марына (пры падтрымцы ўзорнага ансамбля танца "ВI-ЗА-ВI").
  • Дыплом II ступені ў намінацыі "Вакальна-інструментальнае выкананне" - ВІА "Усмешка".

Віншуем нашых пераможцаў! Ваша упартасць, талент і натхненне заслугоўваюць самай высокай пахвалы. Жадаем вам невычэрпнай творчай энергіі, новых здзяйсненняў і яркіх перамог!

Асобныя словы падзякі выказваем узорнаму ансамблю танца "ВI-ЗА-ВI" і яго кіраўніку Алесі Васілеўскай за неацэнную дапамогу ў падрыхтоўцы конкурснай праграмы. Ваша супрацоўніцтва з'яўляецца важнай часткай гэтага поспеху.

Падпішыцеся на нашы навіны