Нашы зоркі запаліліся на "Перамозе"! Віншуем пераможцаў!

24.11.2025

Яркі гала-канцэрт у Палацы культуры "Перамога" падвёў вынікі творчага сезона, і нашы ўдзельнікі з ТЦСАН зноў даказалі, што талент не мае ўзросту!

Ганарымся нашымі чэмпіёнамі:

Сафія САВЕЛЬЕВА - заняла 1-е месца ў намінацыі "Мастацкае слова", скарыўшы журы пранікнёным выкананнем.

Калектыў "Крэатыўнае рукадзелле" (кiр. Наталля Дзегцярова) - майстрыхі Жанна Плотнікава, Наталля Міхайлоўская, Ганна Васілеўская і Наталля Дзегцярова сталі лаўрэатамі 2-й ступені!

Танцавальны калектыў "ФIТМIКС" (кiр. Таццяна Яўсюкова) - запалілі залу дынамічным танцам "Дзяўчаты" і заваявалі 3-е прызавое месца!

Гэты канцэрт стаў сапраўдным святам, якое даказвае: творчасць, натхненне і імкненне да перамогі не ведаюць межаў. Віншуем нашых герояў і жадаем ім новых здзяйсненняў! Мы вамі ганарымся!

Падпішыцеся на нашы навіны