Школа сацыяльнага работніка
24.11.202520 лістапада ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна адбылося чарговае пасяджэнне "Школы сацыяльнага работніка", у рамках якога для спецыялістаў, сацыяльных работнікаў і памочнікаў па доглядзе аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму арганізаваны:
- выступленне супрацоўніка раённага ўпраўлення ўнутраных спраў;
- трэнінг з псіхолагам тэрытарыяльнага цэнтра;
- дыялог з прадстаўніком установы аховы здароўя "Аршанская цэнтральная паліклініка".
Оперупаўнаважаным аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці РУУС Аршанскага райвыканкама Дзяковым Раманам Віктаравічам да работнікаў на "жывых" прыкладах даведзены найбольш распаўсюджаныя схемы Інтэрнэт-махлярстваў, разгледжаны правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, праведзена тлумачальная работа, як не стаць ахвярай кіберзлачынца. Звернута ўвага на правядзенне прафілактычнай работы з атрымальнікамі паслуг аддзялення і давядзенне да іх асноўных спосабаў падману, якімі карыстаюцца ашуканцы.
Псіхолагам тэрытарыяльнага цэнтра Арлоўскай Ларысай Сяргееўнай была раскрытая тэма міжасобасных адносін сацыяльных работнікаў і іх абслугоўваемых грамадзян. Дадзены парады па наладжванні ўзаемаадносін, разгледжаны эфектыўныя спосабы вырашэння канфліктных сітуацый .
Загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Бабеева Аксана Аркадзьеўна звярнула ўвагу прысутных на важнасць стварэння і падтрымання ў атрымальнікаў паслуг пажарабяспечных умоў пражывання, нагадала аб небяспецы няправільнай эксплуатацыі электрапрыбораў, пячнога ацяплення, аб неабходнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і падтрыманні яго ў працоўным стане.
- Намеснік загадчыка паліклінікі № 2 Філіпава Таццяна Іванаўна патлумачыла работнікам тэрытарыяльнага цэнтра важнасць вакцынацыі супраць грыпу напярэдадні эпідэміялагічнага сезона вострых рэспіраторных захворванняў, акцэнтуючы ўвагу на тым, што іх дзейнасць напрамую звязана з уразлівай катэгорыяй насельніцтва.
Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму: ☎ 51 04 99
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8873-shkola-sotsialnogo-rabotnika.html#sigProId57cd33cf74

