Дапамога блізкая і даступная

20.11.2025

Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна, з мэтай суправаджэння і падтрымкі вас на шляху да эфектыўнага аднаўлення, прапануе вам індывідуальныя заняткі з інструктарам-метадыстам фізічнай рэабілітацыі.

Фізічная рэабілітацыя на даму - гэта аднаўленне ў хатніх умовах згубленых, пасля перанесенага захворвання, рухальных і бытавых функцый, паляпшэнне здольнасці да самастойнага пражывання.

МЫ ПРАПАНУЕМ:

  • паслугу па аднаўленні рухальнай актыўнасці і згубленых бытавых навыкаў (пры захворваннях, звязаных з парушэннямі апорна-рухальнага апарата);
  • паслугу па аднаўленні рухальнай актыўнасці і згубленых бытавых навыкаў (пры захворваннях, звязаных з паразай цэнтральнай нервовай сістэмы).

ВАЖНА! Для аказання паслугі неабходна прадаставіць медыцынскую даведку аб стане здароўя з заключэннем аб вiдзе захворвання і звязаных з ім парушэнняў.

Чым раней пачынаецца рэабілітацыя, тым яна хутчэй і больш эфектыўна.

Паслугі прадастаўляюцца дома ў атрымальніка паслуг у працоўныя дні з 8.00 да 17.00

Кошт 1 гадзіны паслугі - 19 руб. 88 кап.

Пракансультавацца і атрымаць усю неабходную інфармацыю можна па тэлефоне ☎ 54 22 92

Падпішыцеся на нашы навіны