Шукаем чараўнікоў для мерапрыемства!
18.11.20253 снежня, напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, у Лядовай арэне пройдзе Студыя сацыяльнай роўнасці "Усё ў тваіх руках".
У рамках мерапрыемства для людзей з інваліднасцю пройдзе латарэя "Шчаслівы выпадак" з выдатнымі прызамі.
Тэрытарыяльны цэнтр запрашае індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватных асоб дапамагчы напоўніць латарэю падарункамі. Вы можаце дапамагчы двума спосабамі:
1. Перадаць тавары ці паслугі:
- Сертыфікаты на аказанне паслуг (цырульні, спа, рамонт і г. д.)
- Гатовая прадукцыя з вашага асартыменту (касметыка, аксэсуары, тавары для дома)
- Вырабы ручной работы або хатняя выпечка
2. Аказаць фінансавую падтрымку:
Мы таксама адкрылі дабрачынны рахунак. Любую суму можна лёгка пералічыць па QR-коду ніжэй. Гэта дапаможа набыць менавіта тыя падарункі, якія больш за ўсё пацешаць гасцей!
Кожны ваш унёсак - гэта не проста рэч або сума, гэта знак увагі і падтрымкі, які сагрэе чыёсцi сэрца.
Гатовыя дапамагчы або перадаць падарунак? Тэлефануйце: +375 (29) 217-52-68.
Давайце разам створым незабыўнае свята!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8858-ishchem-volshebnikov-dlya-meropriyatiya.html#sigProIdeb7755240c

