14 лістапада адбыўся тэлемост па абмене вопытам у пытаннях арганізацыі работы з асобамі без пэўнага месца жыхарства

17.11.2025

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай гарадскай бюджэтнай установай "Комплексны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чырвонагвардзейскага раёна" 14 лістапада адбыўся тэлемост па абмене вопытам у пытаннях арганізацыі работы з асобамі без пэўнага месца жыхарства.

У сваю чаргу ўдзельнікі тэлемоста абмяняліся вопытам з калегамі ў пытаннях аказання дапамогі грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Калегі з Санкт-Пецярбурга прэзентавалі "Пункт абагравання" створаны на базе іх аддзялення.

Гэтыя зносіны з калегамі даказалi, што адлегласць не перашкода для агульнай справы! Аб'ядноўваючы вопыт мы можам ствараць па-сапраўднаму эфектыўную сістэму падтрымкі тых, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу!

Падпішыцеся на нашы навіны