Ведаеце, што для вас запусцілі ў Оршы?

13.11.2025

Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна пры падтрымцы праекта ЮНІСЕФ "Сям'я кожнаму дзіцяці" запусціў пілотную паслугу "Прафесійны бэбісітынг".

Мэта простая і геніяльная: падарыць вам, бацькам, некалькі гадзін перадышкі. Таму што вы маеце на гэта права!

Чаму гэта важна?

Каб вы маглі, не трывожачыся:

  • Проста выдыхнуць і выпіць кубак гарачай гарбаты.
  • Заняцца пошукам працы ці сваімі праектамі.
  • Схадзіць да ўрача, на што вечна не хапае часу.
  • Дапамагчы іншым членам сям'і ці пабыць з мужам.

Як гэта працуе?

Да вас прыязджае прафесійны тандэм: няня і медыцынскі работнік. Абодва прайшлі спецыяльнае навучанне: дзіцячая псіхалогія, першая дапамога, асаблівасці работы з дзецьмі з інваліднасцю.

Да 4 гадзін бясплатнай дапамогі па Вашай заяўцы.

Хто гэтыя работнікі:

Медработнікі: Анастасія Алегаўна і Ала Уладзіміраўна. Вопытныя спецыялісты, валодаюць курсам масажу і ведаюць, як дапамагчы дзецям з цяжкімі парушэннямі.

Няні: Інэса Вячаславаўна і Ірына Дзмітрыеўна. Маюць вялікі вопыт падтрымкі сем'яў з дзецьмі з інваліднасцю і прайшлі навучанне сучасным методыкам.

Ужо ёсць першыя вынікі ў Оршы! (2025 г.)

  • Навучана 4 спецыяліста.
  • Дапамогу ўжо атрымалі 6 сем'яў.
  • Галоўны вынік - спакой і адноўленыя сілы бацькоў.

Лепш за ўсё кажуць водзывы мам:

"Я даглядаю сына адна, ён у мяне цяжкі ляжачы, не размаўляючы, але эмацыйна жывы, актыўны. І я са спакойнай душой магу выйсці па сваіх справах, пакінуўшы сына са спецыялістамі. Лічу, што паслуга не проста патрэбна нашым сем'ям, а проста жыццёва неабходная!" - Наталля

"Хачу сказаць вялікі дзякуй за тое што памятаеце пра нас, мам, у якіх таксама ёсць свае патрэбы, інтарэсы і захапленні. Дзякуй вашым спецыялістам, якія сапраўды дапамагаюць з дзеткамі. Шчаслівая жанчына - шчаслівая сям'я." - Марыя

Бацькі, вы - галоўны рэсурс для свайго дзіцяці. Дазвольце сабе аднавіць сілы.

Умовы:

Паслуга прадастаўляецца бясплатна для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю III і IV ступені страты здароўя ў Аршанскім раёне да канца 2025 года.

Ёсць пытанні ці хочаце пакінуць заяўку?

тэл.: +375 (29) 714-22-71

Падпішыцеся на нашы навіны