Трэніроўка для розуму і сустрэча з сябрамі: у Барані падтрымалі кагнітыўнае здароўе пажылых людзей

13.11.2025

Сёння ў філіяле тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна ў г. Барані прайшоў асаблівы дзень - занятак з псіхолагам, цалкам прысвечаны разумовай і эмацыйнай актыўнасці старэйшага пакалення.

Чаму гэта так важна? З узростам функцыі памяці і ўвагі маюць патрэбу ў рэгулярнай падтрымцы. Нашы заняткі - гэта дзейсны спосаб захаваць яснасць розуму і добры настрой!

Што было на трэнінгу:

  • Пальчыкавая гімнастыка - запавольвае старэнне мозгу.
  • Вуснае лiчэнне - выдатная зарадка для нейронаў.
  • Настольныя гульні і галаваломкі - развіваюць логіку і стратэгічнае мысленне.
  • Дыхальная гімнастыка - паляпшае кровазварот і абараняе клеткі мозгу.

Галоўны бонус: акрамя трэніроўкі розуму, такія сустрэчы дораць нашым падапечным зносіны, зніжаюць пачуццё адзіноты і дапамагаюць змагацца з трывогай.

Клопат пра псіхічнае і кагнітыўнае здароўе - гэта ўклад у якасць жыцця кожнага чалавека!

Падпішыцеся на нашы навіны