За бяспеку разам

10.11.2025

6 лістапада 2025 года інспектар па асноўнай дзейнасці Наталля Батура прыняла актыўны ўдзел у рабочай сустрэчы з жыхарамі г.п. Копысь, падчас якой прысутныя інфармаваныя не толькі аб дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна, у цэлым, але і аб рабоце сацыяльных работнікаў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі жыхарам г.п. Копысь, акцэнтаваўшы сваю ўвагу на тым, што прыярытэтнай задачай работы аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму з'яўляецца стварэнне пажарабяспечных умоў пражывання ў атрымальнікаў паслуг.

Спецыялісты аддзялення, у працэсе абследавання, у першую чаргу, інфармуюць грамадзян аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі. Сацыяльнымі работнікамі штодня праводзіцца работа па стварэнні і падтрыманні ў атрымальнікаў паслуг пажарабяспечных умоў пражывання, якая ўключае ў сябе маніторынг спраўнасці пячнога ацяплення, электраправодкі, тлумачальную работу па ўстаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, у выніку чаго, яны ўстаноўлены ва ўсіх нашых атрымальнікаў паслуг. Па выніку сустрэчы работа сацыяльных работнікаў прызнана здавальняючай.

Сёння - меры засцярогі, заўтра - выратаваныя жыцці

Праявіце клопат пра сябе і сваіх блізкіх, праверце, ці ўсё правілы пажарнай бяспекі выкананыя ў вашым доме!

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму: ☎ 51-04-99 , 5 56-37-35 , 5 54-22-92

Падпішыцеся на нашы навіны