Час шанаваць герояў працы: супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна прынялі ўдзел у адкрыцці памятнай стэлы Працоўнай славы 1941-1945

10.11.2025

7 лістапада ў нашым горадзе адбылася знакавая падзея, якая назаўсёды захавае памяць аб укладзе савецкага пакалення ў развіццё роднага краю. Урачыста адкрылі стэлу Працоўнай славы. Актыўны ўдзел у гэтым важным мерапрыемстве прынялі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Узвядзенне стэлы - гэта даніна павагі тым, хто сваімі рукамі будаваў заводы, апрацоўваў палі, развіваў навуку і культуру ў нашым рэгіёне. Гэта сімвал сувязі пакаленняў і напамін, што сучаснасць заснавана на працоўных подзвігах мінулага.

Падпішыцеся на нашы навіны