Сацыяльная рэабілітацыя: музейны фармат

06.11.2025

4 лістапада наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у адкрытай медыйнай праграме "Музей для ўсіх, музей для кожнага", якая прайшла на базе Ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава.

На сустрэчы абмяркоўваліся падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі.

"Хто не памятае свайго мінулага, асуджаны перажыць яго зноў". Гэтыя словы прымушаюць задумацца: а як мы памятаем? Важна не проста ведаць факты, а разумець, як яны адбіліся на лёсах мільёнаў звычайных людзей.

Памятаць мінулае - значыць шанаваць сучаснасць. Асабліва калі яно даступна для кожнага!

Падпішыцеся на нашы навіны