Віншуем пераможцаў!

03.11.2025

31 кастрычніка ў г. Лепель у рамках рэспубліканскага месячніка "Чалавек з белым кіем" прайшлі адкрытыя спаборніцтвы па плаванні сярод людзей з інваліднасцю па зроку.

Наш Аршанскі раён з годнасцю прадставілі актывісты з тэрытарыяльнага цэнтра і грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". І яны паказалі бліскучы вынік!

Нашы чэмпіёны і прызёры:

  • Леанід Гарбачэўскі - 1 месца ў катэгорыі В1 (мужчыны), дыстанцыя 50 м!
  • Фёдар Мінін - 3 месца ў катэгорыі В1 (мужчыны), дыстанцыя 50 м!
  • Андрэй Палатко - 3 месца ў катэгорыі В2 (мужчыны), дыстанцыя 50 м!

Таксама дыпломам за актыўны ўдзел быў узнагароджаны Анатоль Дзянісаў.

Ад усёй душы віншуем спартсменаў з высокімі дасягненнямі! Жадаем не спыняцца на дасягнутым, новых перамог і моцнага здароўя! Вы - сапраўдны прыклад сілы духу і мэтанакіраванасці!

Падпішыцеся на нашы навіны