Філіял тэрытарыяльнага цэнтра ў г. Барань прыняў удзел у рэгіянальным фестывалі народнай творчасці, музыкі і песні "Бараньскія музыкі", прадставіўшы выставу "Утульны свет джуту"

03.11.2025

Наша выстава была прысвечана мастацтву вязання кручком з джуту.

Было прадстаўлена мноства вырабаў, якія наведвальнікі нашай "Майстэрні хатняй утульнасці" стварылі з дапамогай кручка і джутавай ніткі.

Выстава дэманстравала як традыцыйнае вязанне кручком набывае новае гучанне.

А творчасць, звязаная з прыродай, здольна змяніць прастору вакол нас, напоўніўшы яе цяплом.

Запрашаем усіх жадаючых запісацца на заняткі ў нашу майстэрню.

Наш адрас: г. Барань вул. Аршанская, 20.

55 11 95

Падпішыцеся на нашы навіны