Цёплае, душэўнае мерапрыемства для пажылых людзей "Цяпло абдымкаў - для нашых дарагіх" адбылося ў ТЦСАН Аршанскага раёна ў рамках рэспубліканскай акцыі "Павага. Клопат. Адказнасць"

17.10.2025

Людзям сталага веку заўсёды патрэбны ўвага і клопат, але асабліва ім не хочацца адчуваць сябе адзінокім у святочныя дні. Гэтая акцыя - гэта своеасаблівы марафон добрых спраў, які дорыць людзям старэйшага пакалення хвіліны радасці, пацвярджае, што пра іх памятаюць і клапоцяцца. А ў сваю чаргу іх шчаслівыя вочы і ўсмешкі, словы падзякі - гэта ўзнагарода для тых, хто прымае ўдзел у гэтай акцыі. І гэта дорага каштуе. У рамках мерапрыемства павіншавалі з прыгожай датай 88 аднаго з самых актыўных і энергічных нашых "срэбных валанцёраў", былога дырэктара нашага тэрытарыяльнага цэнтра Лауто Яўгену Якаўлеўну. Адзначылі таксама і астатніх юбіляраў, кожнаму запрошанаму госцю быў уручаны невялікі сувенір, зроблены рукамі кіраўніка гуртка па рукадзеллі Дзегцяровай Наталляй Сяргееўнай, каб кожны змог акунуцца ў атмасферу свята!

Прыходзьце да нас: 58-79-48. У нас заўсёды свята!

Падпішыцеся на нашы навіны