Актыўнасці ў АКП! Восеньскае свята для душы і розуму!

16.10.2025

У аддзяленні кругласутачнага пражывання тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна прайшло па-сапраўднаму цёплае і душэўнае мерапрыемства, прысвечанае святу Пакрова!

Усё пачалося з пазнавальнай гутаркі аб традыцыях Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Гэтая тэма знайшла водгук у сэрцах нашых мудрых пражываючых - яны з такім цяплом дзяліліся сваімі ўспамінамі!

А далей - самае цікавае!

Трэніроўка для розуму: мы актыўна гулялі ў настольныя гульні - выдатны спосаб падтрымліваць памяць і эрудыцыю ў тонусе.

Зарад бадзёрасці: нават трохі пасоўваліся! Вясёлыя рухомыя гульні дапамаглі размяцца і падняць настрой.

І, вядома, якое свята без пачастункаў?

За душэўным чаяваннем павіншавалі ўсіх са святам, і кожны наш падапечны атрымаў ад аддзела апекі і папячыцельства свой смачны падарунак!

Такія моманты неацэнныя. Яны дораць нашым дарагім пражываючым не проста забаўку, а пачуццё агульнасці, увагі і сапраўднага клопату.

Падпішыцеся на нашы навіны